Беларусь удзельнічае ў найбуйнейшым кніжным кірмашы свету ў Франкфурце

17 октября 2019
У Франкфурце адкрыўся 71-шы найбуйнейшы ў свеце кніжны кірмаш. У ім прымуць удзел беларускія кнігавыдаўцы. Паводле звестак Міністэрства інфармацыі нашай краіны, на форуме будзе выстаўлена больш за 500 кніжных найменняў рознай тэматыкі. Асаблівая ўвага нададзена тэме 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы.