Беларусь - краіна міру

9 января 2016

Пад гэтым слоганам напярэдадні ў Мінску сабраліся больш за паўтары тысячы самых актыўных і ініцыятыўных дзяцей і падлеткаў з Беларусі, Расіі і Украіны, каб разам сустрэць Раство.

Гэта малыя з раёнаў, якія пацярпелі ў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У Свята-Духавым кафедральным саборы хор спяваў святочныя песні, а дзеці паказвалі невялікія спектаклі. Пасля выступлення кожны мог сфатаграфавацца з Мітрапалітам Паўлам. Дзяцей чакаў сюрпрыз - торт з 22 свечкамі, бо такія сустрэчы ў Мінску пасля Раства праходзяць ужо 22-гі раз.

Пасля сустрэчы ў саборы ўсе дзеці ўбачылі навагоднюю казку ў цырку. Адну з самых добрых акцый Саюза моладзі плануюць працягваць і далей. За гэты час калядны праект аб'яднаў ужо амаль 50 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак з Беларусі, Расіі і Украіны.