Нашу краіну прадстаўяла 12-гадовая Арына Пехцерава з Магілёва з песняй Alience - "Прышэльцы". Упершыню ў гісторыі музычны форум праходзіў у дыстанцыйным фармаце з выкарыстаннем тэхналогій дапоўненай рэальнасці. Усе нумары ўдзельнікаў былі запісаныя сіламі мясцовых кампаній-вяшчальнікаў, а затым выходзілі ў прамы эфір. Мінск быў на прамой сувязі з Еўропай са студыі "100 метраў" Белтэлерадыёкампаніі. Фаварыта выбіралі, сумуючы ацэнкі журы і тэлегледачоў. Вышэйшы бал нашай краіне паставілі Казахстан, Сербія і Польшча. А па выніках анлайн-галасавання мы атрымалі 57 балаў. Пераможцам жа дзіцячага "Еўрабачання" стала 11-гадовая Валянціна з Францыі.













