Беларусь стабільна займае лідзіруючыя пазіцыі ў рэйтынгу краін па ўзроўні чалавечага развіцця

8 октября 2015

Шмат у чым - дзякуючы даступнасці медыцыны і развіццю сферы аховы здароўя ў рэгіёнах. Так, да прыкладу, за апошнія гады толькі ў паўночным рэгіёне на павышэнне якасці медыцынскіх паслуг выдаткавана больш за трыльён рублёў. У сельскай мясцовасці з'явілася 155 новых устаноў аховы здароўя. Пасля мадэрнізацыі і капітальнага рамонту адкрылася і інфекцыйнае аддзяленне Расонскай раённай бальніцы. З абласнога бюджэту на рэканструкцыю было вылучана 500 мільёнаў рублёў, астатнія сродкі жыхары раёна зарабілі самі падчас суботніка. Аб'ект стаў па-сапраўднаму народнай будоўляй. За кошт фундатарскай дапамогі на тэрыторыі бальніцы з'явіўся і бальнічны храм. Вольга Маслоўская – больш падрабязна.

Расонскай раённай бальніцы 60 гадоў. Але такі самавіты ўзрост будынка не выдаюць ні фасад, ні бальнічныя калідоры. Капітальны рамонт інфекцыйнага аддзялення завяршыў вялікую працу па мадэрнізацыі бальніцы. За апошнія пяць гадоў тут абнавіліся хірургічнае аддзяленне, рэанімацыя, тэрапія. Цёпла і ўтульна ў палатах для маленькіх пацыентаў.

Рэканструкцыя інфекцыйнага аддзялення стала народнай будоўляй. 200 мільёнаў рублёў жыхары раёна зарабілі падчас суботніка. Будаўнічыя арганізацыі Расонаў і камунальнікі таксама працавалі на аб'екце. Замянілі ўсе камунікацыі, перасцялілі падлогу, закупілі новую мэблю. У дапамогу з абласнога бюджэту вылучылі 500 мільёнаў.

Адрамантаваная бальніца будзе працаваць на бюджэт раёна. Па платную медыцынскую дапамогу сюды прыязджаюць жыхары прымежных расійскіх рэгіёнаў. Летась на экспарце медыцынскіх паслуг расонскія ўрачы зарабілі больш за мільярд рублёў.

За апошнія гады на развіццё аховы здароўя толькі ў Віцебскім рэгіёне вылучана больш як мільярд рублёў. У Наваполацкай гарбальніцы завершаная мадэрнізацыя рэнтгенаддзялення. У Талачыне адкрылася аддзяленне гемадыялізу.

На тэрыторыі РЦБ адкрыўся і бальнічны храм у гонар абраза Божай Маці "Лекарка". Пабудаваць капліцу дапамаглі спонсары. Дзверы храма будуць адчыненыя заўсёды.