Беларусь сярод дзяржаў ЕАЭС больш за ўсіх нарасціла экспарт у трэція краіны

27 декабря 2021

Беларусь больш за ўсіх нарасціла экспарт у трэція краіны сярод дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Па выніках 10 месяцаў пастаўкі павялічыліся амаль на 50 працэнтаў. Гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ЕЭК Ія Малкіна.  На траціну вырас і аб'ём усяго знешняга гандлю краін ЕАЭС па-за Саюзам.  За 10 месяцаў зарабілі на знешнім попыце 672 мільярды долараў. Узровень дакавіднага перыяду перавышаны на 11 працэнтаў.

Таксама ў ЕАЭС высокімі тэмпамі аднаўляецца і ўзаемны гандаль.  Рост зафіксаваны ва ўсіх краінах Саюза.