Беларусь захавае жорсткае заканадаўства па выкарыстанні ГМА

14 января 2014

Зараз на паліцах магазінаў краіны толькі 1% прадуктаў утрымлівае геннамадыфікаваныя арганізмы. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у свеце.


Ці варта асцерагацца прадуктаў з ГМА - высвятляла Юлія Плытнік.


Спрэчкі аб бяспецы геннамадзіфікаваных арганізмаў ідуць не адзін год. У свеце налічваецца 28 краін, у якіх вырошчваюць ГМА. Беларусь да іх ліку пакуль не належыць.


Аднак знайсці на паліцах тавар з пазнакай утрымлівае ГМА можна. У 2006 годзе ў Беларусі з'явіўся дакумент, які рэгулюе выкарыстанне вытворцамі ГМА. Але дабаўляць геннамадыфікаваныя кампаненты яны не спяшаюцца: беларусы з недаверам ставяцца да новых тэхналогій, і такі тавар застаецца ляжаць у магазінах.


Сяргей Драмашка, кіраўнік навуковага кардынацыйнага цэнтра біябяспекі:


У Беларусі існуе 18 лабараторый, якія займаюцца такой праверкай. Па нашым заканадаўстве правяраецца ўся прадукцыя, якая ўтрымлівае сою і кукурузу, таму што ва ўсім свеце ў асноўным менавіта гэтыя прадукты генетычна мадыфікаваныя.


Па шматгадовым нашым вопыце з той прадукцыі, якая была праверана, а гэта ўжо больш як 15 тысяч узораў, у адным працэнце толькі выяўляліся ГМА.


Але такі строгі кантроль зусім не ад шкоды, які могуць прычыніць ГМА арганізму чалавека. Усе мадыфікаваныя расліны праходзяць неаднаразовыя выпрабаванні на працягу двух-трох гадоў на мышах, і толькі пасля гэтага дапушчаецца іх выкарыстанне ў прадуктах харчавання. Часцей за ўсё з раслінамі адбываюцца генныя змены, якія робяць іх больш устойлівымі да умоў надвор'я і пустазелля.


Сяргей Драмашка, кіраўнік Навуковага кардынацыйнага цэнтра біябяспекі:


Каб прапісаць усе правілы стварэння, выпрабаванні і выкарыстанні генетычна-мадыфікаваных арганізмаў, быў створаны, распрацаваны міжнародны дакумент - Картахенскі пратакол па біябяспецы. Да яго зараз далучыліся 165 краін.


Як раз зараз, пэўна, у чатырнаццатым годзе, мы будзем усё-такі пачынаць выпрабаванні, створаных у Беларусі геннамадыфікаваных раслін, у прыватнасці, бульбы, на іх бяспеку для навакольнага асяроддзя і для здароўя чалавека.


Беларускі рынак ахоўваецца ад прадуктаў з ГМА значна мацней, чым які-небудзь іншы. Калі вытворца выкарыстоўвае ГМА, яго прамы абавязак - прамаркіраваць свой тавар. Інакш яму не ўдасца пазбегнуць штрафу да тысячы базавых велічынь. Пры паўторным аналагічным парушэнні заканадаўства мяркуе крымінальную адказнасць.