Беларусь сістэмна працуе над умацаваннем нацыянальных СМІ

4 августа 2017

Пра гэта заявіла сёння міністр інфармацыі Лілія Ананіч падчас семінара-практыкума па развіцці рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Падчас сустрэчы ў Маладзечне прадстаўнікі профільнага ведамства і кіраўніцтва вобласці пазнаёміліся з працай мясцовай тэлестудыі, абмеркавалі найболей эфектыўныя формы зносін з аўдыторыяй у інтэрнэт-прасторы і спосабы павышэння канкурэнтаздольнасці рэгіянальных выданняў у сучаснай інфармацыйнай прасторы.

Лілія Ананіч, Міністр інфармацыі Беларусі:

"Рэгіянальныя СМІ - гэта той пласт прэсы, які найболей блізкі да рэалізацыі тых задач, якія стаяць не толькі перад кожным калектывам, горадам, гэта СМІ для кожнага чалавека. Сёння газеты павінны быць канкурэнтаздольнымі, канвергентнымі, але гэта практычная праца кожнай рэдакцыі 24 гадзіны на суткі - быць на сувязі са сваім чытачом".

Падобныя сустрэчы прайшлі ва ўсіх абласцях краіны. У выніку семінараў плануецца выдаць спецыяльны зборнік, які можа стаць своеасаблівым кіраўніцтвам для далейшай працы рэгіянальных медыя.