Беларусь сёння ўспамінае трагедыю Хатыні

22 марта 2020
У гэтыя хвіліны ў Хатыні пачынаецца мітынг-рэквіем. 77 гадоў таму карны атрад знішчыў беларускую вёску. 149 жыхароў былі расстраляны або згарэлі жывымі. З іх 75 непаўналетнія. Выжыць удалося толькі некалькім дзецям і аднаму даросламу - мясцоваму кавалю  Іосіфу Іосіфавічу Камінскаму. На папялішчы ён знайшоў свайго сына Адама. Ён жа стаў прататыпам манумента "Непакорны чалавек", які быў зроблены скульптарам Канстанцінам Селіханавым. Сам жа мемарыяльны комплекс адкрылі ў ліпені 1969 года. Над праектам працаваў калектыў архітэктараў: Юрый Градаў, Валянцін Занковіч і Леанід Левін. У будаўніцтве ўдзельнічалі і простыя жыхары. Мемарыял сімвалізуе ўсе вёскі Беларусі, спаленыя ў гады вайны. Сёння апоўдні ў Хатыні адбудзецца мітынг-рэквіем.