Беларусь сёння развітваецца з народным артыстам Аляксандрам Ціхановічам

30 января 2017

Яго не стала ў ноч на 28-га студзеня. З раніцы ў храме Аляксандра Неўскага, дзе спявак быў царкоўным старастам, прайшлі памінальная літургія і адпяванне. Невялікі храм на самым старажытным цвінтары Мінска - Ваенных могілках - быў перапоўнены. Побач знаходзіліся самыя блізкія члены сям'і: дачка Анастасія, унук Іван і, вядома, жонка Ядвіга Паплаўская. Развіталіся з любімым артыстам і прыхільнікі. Паставіць свечку за нябожчыка прыйшлі і калегі па сцэне.