Беларусь сёння адзначае Дзень ведаў

1 сентября 2019

Ён адкрывае новы навучальны год. Навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў і навукова-педагагічных  работнікаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

"Гэтае свята дарагое кожнаму. Яно  прыходзіць у наша жыццё з першым званком, застаецца з намі назаўжды лепшымі ўспамінамі пра школьнае дзяцінства і студэнцкае юнацтва, працятае пачуццём падзякі да любімых настаўнікаў за набытыя ў гэты перыяд веды і вопыт", - гаворыцца ў віншаванні.

У сувязі з тым, што сёлета Дзень ведаў выпаў на нядзелю, урачыстыя лінейкі па ўсёй краіне адбудуцца заўтра, 2 верасня. У першы клас пойдзе амаль на 5 тысяч больш хлопчыкаў і дзяўчынак, чым летась. Дзень ведаў стане асаблівым для 115 тысяч першакласнікаў. Усяго ж за парты сядуць 1 мільён 30 тысяч вучняў.