Беларусь адзначае Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл

23 февраля 2015

Першапачаткова 23 Лютага было святам Чырвонай Арміі ў адзначэнне перамогі над нямецкімі войскамі ў 1918. Зараз гэты дзень сімвалізуе патрыятызм і вернасць воінскаму доўгу. З Днём абаронцаў Айчыны ветэранаў і вайскоўцаў беларускай арміі павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

"Гэтае ўсенароднае свята з'яўляецца сімвалам глыбокай пашаны да ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны і ўвасабляе непарыўную сувязь гераічнага мінулага і сучаснасці. У год 70-годдзя Вялікай Перамогі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл набывае асаблівую значнасць. У святой барацьбе з ворагам чалавецтва беларускія воіны паказалі прыклад найвышэйшай доблесці, трываласці і самаадданай любові да Радзімы", - гаворыцца ў віншаванні.