Беларусь сёння адзначае Дзень ваенна-паветраных сіл

17 августа 2014

Гэты звычай з'явіўся ў 2001 годзе. Тады войскі ВПС і СПА аб'ядналі ў адно падраздзяленне. У пачатку 20-га стагоддзя слова лётчык было сінонімам разведчыка. Мікалай 2-гі, падпісваючы загад аб фарміраванні першай авіяцыйнай часці, быў упэўнены, што самалёты ніяк не дапамогуць у ваеннай справе. Максімум - разведчыкі. Пераканаў гаспадара Ігар Сікорскі. Ён стварыў першы ў свеце чатырохматорны самалёт. Пасля рэвалюцыі 1917 года колькасць тэхнікі ў небе і асаў толькі расла. Галоўныя перамогі савецкіх лётчыкаў былі, вядома, падчас Вялікай Айчыннай вайны… Сёння ветэраны ВПС ускладаюць кветкі і ўшаноўваюць памяць Герояў Савецкага Саюза і Беларусі.