Беларусь сёння адзначае Дзень ваенна-паветраных сіл

19 августа 2018

26 гадоў таму беларускія лётчыкі пачалі пісаць найноўшы летапіс. А сам дзень ВПС быў створаны шасцю гадамі пазней указам Прэзідэнта. З тых часоў гэтая дата стала своеасаблівым пунктам адліку для ўсіх ваенных лётчыкаў Беларусі. Час падводзіць прамежкавыя вынікі і ставіць задачы на перспектыву. Сёлета праведзены шэраг паспяховых вучэнняў, пілоты павышалі свой узровень майстэрства не толькі ў краіне, але і за яе межамі. Беларусы ўвайшлі ў чацвёрку лепшых каманд конкурсу авіядартс 2018, які праходзіў у рамках Міжнародных армейскіх гульняў.

Ужо восенню беларускія ваенныя лётчыкі прымуць удзел у камандна-штабных вучэннях Калектыўных авіяцыйных сіл АДКБ "Паветраны мост". Такія трэніроўкі пройдуць упершыню і адбудуцца ў Свярдлоўскай вобласці.