За чвэрць стагоддзя работы сістэма мытных органаў стала адным з дзейсных механізмаў гарантавання эканамічнай бяспекі краіны і дзяржрэгулявання знешняга гандлю. На мяжы створаны поўны комплекс паслуг: мытнае і памежнае, банкаўскае і страхавое афармленне, укаранёны сучасныя тэхналогіі надгляду. З прафесійным святам і 25-годдзем з дня стварэння мытнай службы кіраўніцтва, асабісты склад, ветэранаў мытнай службы павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.













