Беларусь сёння адзначае дзень будаўніка

10 августа 2014
Паводле слоў Міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатоля Чорнага, у найбліжэйшыя 5 гадоў у сталіцы пабудуюць не больш як 7 мільёнаў квадратных метраў жылля. Гэта з улікам незабудаваных тэрыторый і тых, дзе мяркуецца знос. Галоўны акцэнт зробяць на развіццё гарадоў - спадарожнікаў Мінска, Гродна і Брэста. Да 1 сакавіка стаіць задача скончыць распрацоўку іх праектаў і пачаць рэалізацыю. Гэта будзе малапавярховая забудова з развітой інфраструктурай і прадпрыемствамі. Немалаважнай задачай галіны з'яўляецца і нарошчванне экспарту будаўнічых паслуг. У найбліжэйшых планах - будаўніцтва футбольнага стадыёна і рэканструкцыя аэрапорта ў Калінінградскай вобласці. У Туркменістане беларускія спецыялісты працуюць на будаўніцтве горана-абагачальнага камбіната. Выхад на рынкі Польшчы і Літвы з нашым цэментам узмацніў пазіцыі беларускіх вытворцаў у гэтым рэгіёне.