Беларусь адзначае Дзень будаўніка

11 августа 2019

У галіне занятыя больш за  150 тысяч чалавек, а ўклад у ВУП краіны складае 5,5 %. Лепшыя спецыялісты занятыя на найважнейшых інфраструктурных праектах рэспублікі - гэта ўзвядзенне Астравецкай АЭС і мадэрнізацыя нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Прыярытэтная задача для айчыннага будкомплексу - дыверсіфікацыя экспарту. У Еўрасаюз ужо актыўна пастаўляем цэмент, шчэбень, шкло і керамічную плітку. Наперадзе адкрыццё новых рынкаў. Гэта галоўная мера па дасягненні залатой экспартнай формулы 30-30-30. 

Галіну чакае і шэраг змяненняў. Так, у Беларусі могуць увесці страхаванне прафадказнасці праекціроўшчыкаў за дакументацыю. Рашэнне мяркуюць прыняць да канца года.