Беларусь сёння адзначае Дзень шахцёра

25 августа 2019

Раней гэта свята лічылася прафесійным у першую чаргу ў Салігорску. Там кожны пяты гараджанін працуе пад зямлёй на прадпрыемствах флагмана сусветнай калійнай галіны.

Зараз да іх дададуцца новыя гарады шахцёраў - Петрыкаў і Любань. Тут узводзяцца новыя горна-абагачальныя комплексы. На Нежынскім першую руду паднімуць на паверхню зямлі ўжо праз два гады, а да канца 2019 пробна запусцяць фабрыку па вытворчасці ўгнаенняў на Петрыкаўскім ГАК. Такім чынам Беларусь гатовая павялічыць магутнасці вытворчасці і ўзмацніць канкурэнцыю на рынку. Па выніках першага паўгоддзя асноўным спажыўцом беларускіх калійных угнаенняў стала Бразілія. Мінералаў на гэты рынак паставілі больш як на 280 мільёнаў долараў. У тройцы лідараў Кітай і Індыя. У цэлым выручка ад экспарту беларускага калію павялічылася на 20 %. За мінулы год пастаўкі перавысілі 11 мільёнаў тон угнаенняў.