Беларусь сёння адзначае Дзень шахцёра

27 августа 2017

У нашай краіне горадам гарнякоў па праве прызнаны Салігорск, які сёння адзначае і Дзень горада. Менавіта дзякуючы асваенню калійнага радовішча быў заснаваны сам горад. Па аб'ёме вытворчасці і экспарце калійных мінеральных угнаенняў наша краіна займае адно з вядучых месцаў у свеце. Беларуськалій без перабольшання - флагман па здабычы і пастаўках калійных і мінеральных угнаенняў усяго СНД. Менавіта тут здабываецца кожная шостая тона калійных угнаенняў на планеце. Прадукцыю гіганта купляюць больш чым 80 дзяржаў. Прычым геаграфія экспарту імкліва пашыраецца. Сёлета ў шахтах Беларуськалія гарнякі здабылі паўтарамільярдную тону калійнай руды. Магутнасці гіганта павялічыць будучы горна-ўзбагачальны камбінат у Петрыкаве. Тут з'явяцца каля дзвюх тысяч рабочых месцаў і пачнецца новы этап развіцця ўсяго раёна.