Беларусь сёння адзначае Дзень сям'і

15 мая 2018

Беларусь сёння адзначае адно з самых пяшчотных свят - Дзень сям'і. У нашай краіне гэта дата для трох мільёнаў сем'яў. А ў Мінску з кожным годам на тысячу больш шматдзетных. Усяго 14 тысяч. Сёння шматдзетным бацькам і тым, хто выхоўвае дзяцей з асаблівасцямі развіцця, уручаць ключы ад новых кватэр. А ўвечары 33 мінчанкі атрымаюць вышэйшую ўзнагароду - ордэн Маці.

А заўтра ў Мінску выберуць лепшую шматдзетную сям'ю года. Свае ўменні і таленты прадэманструюць 9 сямейных каманд ад кожнага раёна сталіцы.