Беларусь сёння адзначае Дзень працаўнікоў статыстыкі

23 августа 2015

Роўна 95 гадоў таму з'явілася Цэнтральнае статыстычнае бюро. Яно двойчы паспела змяніць сваю назву і некалькі разоў памяняць структуру. Сёння сацыяльна-эканамічныя лічбы Беларусі збірае, апрацоўвае і публікуе Белстат.

Пра тое, як усё пачыналася, а таксама пра перспектывы Нацыянальнага статыстычнага камітэта - рэпартаж Дзіяны Рэвяковай. Ганаровы тытул заслужанага эканаміста Галіна Гасюк атрымала адна з першых у нашай краіне. Але, усміхаецца, заўсёды ў душы да гэтага тытула мімаволі дадавала "эканаміст-статыстык": самай дакладнай працы беларуска прысвяціла амаль 40 гадоў свайго жыцця.

Сёння гэта ўжо прадметы антыкварыяту. Зараз статыстычную інфармацыю пра Беларусь у рэжыме анлайн збірае і апрацоўвае Адзіная інфармацыйная сістэма. Тэхналогіі настолькі імкліва развіваюцца, што маладыя статыстыкі сур'езна асцерагаюцца, што ўжо зусім хутка іх працу будуць выконваць робаты.

Статыстыку XXI стагоддзя ўжо складана ўявіць з лічыльнікамі ў руках або нават з калькулятарам, камп'ютары сталі абавязковым атрыбутам іх працы. Але робат ніколі не заменіць чалавека. Гэта разумеюць і тыя, хто ўзнагароджваў перад юбілеем лепшых статыстыкаў нашай краіны.

У пачатку ж 2016 ужо любы ахвотнік, нават не выходзячы з дому, зможа атрымліваць статыстычныя звесткі, якія яго цікавяць, а таксама самастойна аналізаваць інфармацыю пры дапамозе спецыяльных графікаў і дыяграм.

Акрамя таго, увосень на сайце Белстата з'явіцца статыстычны гласарый, або, прасцей гаворачы, спіс тэрмінаў, якія часцей за іншых сустракаюцца ў статыстыцы.

Паводле слоў спецыялістаў, перапіс насельніцтва ў 2019 годзе будзе праводзіцца перапісчыкамі з дапамогай планшэтаў, а не перапісных лістоў. Інфармацыю пра кожнага беларуса статыстыкі будуць загадзя браць у рэестры насельніцтва нашай краіны, што дазволіць спрасціць працэдуру асабістага апытання.