Беларусь сёння адзначае Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

5 января 2016

Штодня шматдзетным маці, інвалідам і пажылым людзям дапамагаюць больш як 37 000 супрацоўнікаў сацслужбы. Асаблівую ўвагу спецыялісты надаюць падтрымцы маладых мам. Па сямейны капітал у Беларусі летась звярнуліся 11 500 сем'яў. Памер дапамогі па доглядзе дзяцей да трох гадоў апошнія гады павялічыўся амаль у два разы. Але дапамога не толькі матэрыяльная.

Сёння ў Беларусі пастаянна працуе каля 150 цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання, 20 дамоў сумеснага пражывання, 22 дамы сямейнага тыпу і практычна 80 аддзяленняў дзённага знаходжання для пажылых людзей, дзе яны бясплатна вывучаюць англійскую мову і нават асвойваюць Інтэрнэт.