Беларусь адзначае Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

7 мая 2023

Самыя аператыўныя навіны, грамадска-палітычныя праграмы, культурны, забаўны і спартыўны кантэнт у кадры і за ім ствараюць тысячы спецыялістаў, гатовых да самых непрадказальных сітуацый 24/7. Беларусь сёння адзначае Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. З прафесійным святам работнікаў галіны павіншаваў Прэзідэнт. 

"Дакладнасць і аператыўнасць, аб'ектыўнасць і ўнікальны стыль, сучасны фармат вяшчання беларускіх медыя, іх прагрэсіўныя падыходы да вытворчасці і папулярызацыі нацыянальнага інфармацыйнага прадукта дазваляюць гледачам і слухачам заўсёды быць у цэнтры падзей і адчуваць рытм жыцця. Дзякуючы высокай кваліфікацыі і духу наватарства спецыялістаў сферы тэлекамунікацый і сувязі ў нашай краіне створаны ўмовы для эфектыўнага развіцця лічбавага асяроддзя на ўзроўні лепшых сусветных стандартаў. Шчыра ўдзячны работнікам і ветэранам галіны за адказную працу, ініцыятыву, прафесіяналізм і адданасць роднай Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.