Беларусь сёння адзначае Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

7 мая 2018

Прафесійнае свята аб'ядноўвае журналістаў, прадзюсараў, рэдактараў, аператараў, рэжысёраў, паштароў і многіх іншых. 123 гады таму расійскі навуковец Аляксандр Папоў упершыню прадэманстраваў мудрагелісты па тых часах прыбор - радыё. Зараз тэхналогіі крочылі далёка наперад ад той вынаходкі. Сёння нават тэлебачанне можна ствараць прама з месца падзей, а не мчацца з касетамі на эфір. Дарэчы, штогод адзначаецца рост долі глядзення. Гэта гаворыць аб тым, што нават у век тэхналагічнага прагрэсу традыцыйныя СМІ не страчваюць папулярнасці.

Да таго ж у гэтым вяшчальным сезоне галоўны медыяхолдынг краіны, у структуры якога 6 тэлеканалаў і 5 радыёстанцый, перайшоў на HD-фармат, што зрабіла карцінку Белтэлерадыёкампаніі больш выразнай і маляўнічай. Да канца 2018 года сучаснае тэлебачанне будзе і на ўсіх рэгіянальных каналах.