Беларусь сёння адзначае Дзень працаўнікоў дзяржаўнай статыстыкі

23 августа 2016

Тых, хто стварае гісторыю краіны ў лічбах, каля дзвюх тысяч. Згодна са словамі экспертаў, ад якасці статыстычных даных шмат у чым залежыць эфектыўнасць кіраўніцкіх рашэнняў. Так, на афіцыйным сайце Белстата за мінулы год размешчана больш як 500 матэрыялаў, што характарызуюць сацыяльна-эканамічнае становішча краіны. А колькасць карыстальнікаў, якія цікавяцца гэтай інфармацыяй, расце з кожным днём. На сённяшні дзень гэта 15 тысяч інтэрнэт-наведванняў за суткі.

Іна Мядзведзева, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі:

"Мы кожны дзень глядзім тэлевізар або заходзім у Інтэрнэт і глядзім там надвор'е або курсы валют - гэта ўсё статыстыка. Кожны чалавек, калі прыходзіць часова перапісны персанал, павінен разумець, што, напрыклад, правядзенне перапісу - гэта вельмі істотна і важна. Гэта дае магчымасць вызначыць, дзе трэба пабудаваць школу, дзе трэба пабудаваць бальніцу, дзе пракласці дарогу, гэта паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва".

А ўжо з першага студзеня кардынальныя змены закрануць статыстыку працы і занятасці: зараз, напрыклад, падчас маніторынгу будуць задаваць пытанне аб удзеле ў дабраахвотніцкай дзейнасці.