Беларусь сёння адзначае Дзень пажарнай службы

25 июля 2017

Гісторыя ратавальнікаў у нашай краіне пачалася яшчэ напрыканцы 15 стагоддзя. А 25 ліпеня 1853 года ў буйных гарадах былі створаны пажарныя каманды, і дата стала знакавай. За гэтыя гады структура сур'ёзна змянілася. Сёння МНС Беларусі выконвае ўвесь спектр аварыйна-выратавальных прац - ад ліквідацыі пажараў да ліквідацыі аварый на нафта- і газаправодах. Дарэчы, усяго толькі адна ВНУ ў краіне рыхтуе такіх спецыялістаў - гэта Універсітэт абароны, у мінулым Камандна-інжынерны інстытут.

Уладзімір Вашчанка, Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі: "Мы сёння не маем праблем з наборам. Ні ў падраздзяленні, ні пры паступленні. Сёлета скончылася кампанія, у юнакоў быў конкурс да 3 чалавек на месца. У дзяўчат значна большы, больш як 11 чалавек. Тым не менш, мы сёння працуем з моладдзю, і ахвочыя не памяншаюцца".

Сёння МНС - гэта тысячы людзей, якія гатовыя выехаць на дапамогу ў любую хвіліну. У сярэднім кожны дзень у Беларусі ратавальнікі дораць другое жыццё 16 людзям.