Беларусь сёння адзначае Дзень моладзі

24 июня 2018

З святам юнакоў і дзяўчат краіны павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. "Вы - новае пакаленне суверэннай дзяржавы, нашчадкі гераічнага мінулага беларускага народа, які пераадолеў шматвяковы шлях да здабыцця сваёй незалежнасці. Права жыць на роднай зямлі, вучыцца, працаваць, марыць і строіць планы на заўтрашні дзень - гэта вялікае шчасце і вялікая адказнасць. Удасканальваючыся, імкнучыся да асабістага поспеху, памятайце, што вашы лёсы звязаныя разам і будуць упісаныя ў новую гісторыю Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.