Беларусь сёння адзначае Дзень міру

19 сентября 2017

Тэматычныя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх рэгіёнах краіны. Самае відовішчнае дзейства разгарнулася сёння ў сталіцы каля стэлы "Мінск - горад-герой". Сотні ўдзельнікаў: валанцёры, дыпламаты, кіраўнікі канфесій - усклалі кветкі да манумента, а ў неба выпусцілі дзясяткі беласнежных галубоў - міжнародны сімвал міру.

Санака Самарасінха, прадстаўнік ПРААН у Беларусі: "Беларусь - гэта прыклад мірнай краіны. Збольшага гэта звязана з тым, што Беларусь моцна пацярпела падчас Першай і Другой сусветных войнаў. Апроч гэтага, Беларусь прыкладае вялізныя высілкі для ўстанаўлення міру ў рэгіёне, у прыватнасці, варта ацаніць ваш уклад у рашэнне ўкраінскага пытання".

У чацвер Міжнародны дзень міру адсвяткуе ўся планета. Міжнароднае свята было зацверджана Генасамблеяй ААН 15 гадоў таму. Галоўная ідэя гэтага дня - скласці зброю і забыць пра ваенныя канфлікты.