Прэзідэнт павіншаваў работнікаў аховы здароўя

16 июня 2019

Беларусь сёння адзначае Дзень медыцынскага работніка. Герояў урачыстасці ў краіне каля 170 тысяч. А міжнародныя рэйтынгі, якія адлюстроўваюць поспехі нашай медыцыны, паказваюць, што ў дзяржавы здаровая будучыня. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам аховы здароўя з прафесійным святам.

"Па поклічы сэрца вы прысвяцілі сябе высакароднай місіі - дапамагаць людзям пераадольваць хваробы, аблягчаць іх боль і пакуты, ратаваць жыцці. Мы ганарымся стагадовай гісторыяй беларускай аховы здароўя, дасягненнямі ў сферах адукацыі і навукі, прафесіяналізмам і добрасумленным стаўленнем да справы профільных спецыялістаў, высокай ацэнкай і прызнаннем якасці нашай медыцыны за мяжой", - гаворыцца ў віншаванні.