Беларусь сёння адзначае Дзень медыка

21 июня 2015

З прафесійным святам працаўнікоў аховы здароўя павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Статыстыка гаворыць, беларусы сталі жыць даўжэй амаль на 3 гады. І ў першую чаргу, адзначаюць спецыялісты, за кошт паніжэння смяротнасці з-за хвароб сістэмы кровазвароту. Амаль 80% аперацый на сэрцы нашы кардыёхірургі зараз робяць у рэгіёнах. І толькі ў сталіцы новы донарскі орган б'ецца ў грудзі 168 беларусаў. Адзначым, медыцына ў Беларусі застаецца адной з нешматлікіх на планеце, якія маюць бюджэтнае фінансаванне, і дзеліць першае месца ў свеце з Канадай і Брунеем па крытэрыі даступнасці. А вось вострая неабходнасць у новых медыцынскіх працаўніках знікне ўжо праз год. Медвыпуск-2016 закрые усе вакансіі.