Беларусь сёння адзначае Дзень машынабудаўніка

25 сентября 2016

У гэтай галіне працуюць каля 200 тысяч чалавек. А нашу пасажырскую і сельгастэхніку - халадзільнікі, ліфты і спецабсталяванне - ведаюць амаль у ста краінах. Толькі летась прадпрыемствы прамысловай сферы экспартавалі тавараў на суму больш як 2 мільярды долараў. Сальда ад знешнегандлёвай дзейнасці складае больш за мільярд долараў. У найбліжэйшы час экспартная карта значна павялічыцца.

Ужо ў наступным годзе пад Барысавам адкрыецца завод па зборцы легкавых аўтамабіляў. Новае прадпрыемства стане паўнацэнным канвеерам Geely . Там плануюць збіраць каля 60 тысяч машын за год.