Беларусь сёння адзначае Дзень Канстытуцыі

15 марта 2020
Асноўны закон нашай краіны быў прыняты 26 гадоў таму. Як адзначыў у віншаванні суайчыннікам Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, свята стала сімвалам свабоды і незалежнасці народа, шматвяковага шляху развіцця дзяржавы і грамадства. 

"Пераемнасць нацыянальных прававых традыцый, выкарыстанне лепшых дасягненняў сусветнага заканадаўчага вопыту знайшлі адлюстраванне ў Канстытуцыі. Яе прыняцце вызначыла галоўныя мэты нашай найноўшай гісторыі. Гісторыі, у якой правы і свабоды грамадзян набываюць прыярытэтнае значэнне, а людзі і справядлівае да іх стаўленне становяцца галоўнай каштоўнасцю... Выконваючы нормы Асноўнага закону, мы забяспечваем зладжаную і эфектыўную працу ўсіх галін улады, згоду ў грамадстве, пабудову канкурэнтаздольнай эканомікі, правядзенне эфектыўнай сацыяльнай палітыкі, накіраванай на стварэнне спрыяльных умоў для годнага развіцця кожнага чалавека", - гаворыцца ў віншаванні.