Беларусь сёння адзначае Дзень аўтамабіліста і дарожніка

28 октября 2018

Да 2021 года ў нашай краіне з'явіцца 430 новых электразаправачных станцый. У перспектыве акрамя павольных і хуткіх заправак установяць і звышхуткія, дзе хуткасць зарадкі электракара будзе ў 16 разоў хутчэйшая за звычайныя. Зараз задумацца аб пераходзе на электракары варта службам таксі і дастаўкі тавараў, а таксама бізнесам, у якіх ёсць буйныя аўтапаркі. Немалаважную ролю пры куплі экатранспарту выконвае і кошт зарадкі.

Андрэй Коцік, намеснік гендырэктара ГВА "Белоруснефть": "Сёння ў нашай сетцы можна зарадзіць свой электрамабіль бясплатна. З пачатку 2019 года мы пачнём распрацоўваць тарыфы. Яны будуць улічваць некалькі параметраў на выбар аўтаўладальніка: і час зарадкі, і магутнасць запраўкі. Мы мяркуем, што кошт 1 кв/г будзе 30-35 капеек. Гэта значна танней, чым, скажам, ва Украіне або ў Эстоніі".