Беларусь сёння адзначае Дзень аўтамабіліста і дарожніка

25 октября 2015

Гэтыя людзі звязваюць паміж сабою гарады і краіны, і нават у свята шматлікія з іх на сваіх працоўных месцах. У гэтыя хвіліны па ўсёй краіне працуе грамадскі транспарт, вядзецца рамонт вуліц і будаўніцтва новых дарог. У Мінску, напрыклад, плануюць пабудаваць тры новыя кальцавыя магістралі. Яны звяжуць паміж сабою раёны, раздзеленыя чыгункай, і знізяць транспартны паток, які ідзе транзітам праз цэнтр горада.

Першае транспартнае кальцо замкне Мінск прыкладна праз 4 гады, будаўніцтва ўсіх магістраляў разлічана да 2030-га.