Беларусь сёння адзначае 100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі

7 ноября 2017

1917 змяніў ход сусветнай гісторыі. У ноч на 8 лістапада па новым стылі ў Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне. Стрэл "Аўроры", захоп Зімовага палаца і пераход улады ад Часовага ўрада да Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. У гэты ж дзень усе паўнамоцтвы ў Мінску і наваколлях атрымалі Саветы. Рэвалюцыя 17-га стала сімвалам імкнення мільёнаў да ўвасаблення мары аб новым справядлівым свеце. Наша краіна выйшла на міжнародную арэну самастойнай дзяржавай, здзейсніла сур'ёзны рывок у эканоміцы, навуцы, культуры і сацыяльнай сферы. Беларусь не толькі захавала, але і прымножыла гэты патэнцыял, выбраўшы ўласны шлях развіцця.