"Беларусь сёння" і Сіньхуа дамовіліся аб супрацоўніцтве

11 сентября 2018

На шаўковай магістралі Мінск - Пекін становіцца ўсё менш абмежаванняў. Следам за турыстычнымі ўшчыльняюцца і інфармацыйныя патокі. Сёння наконт свабоднага перамяшчэння навін дамовіліся выдавецкі дом "Беларусь сёння" і найбуйнейшае кітайскае інфармагенцтва Сіньхуа. Такім чынам беларускія чытачы змогуць анлайн назіраць за жыццём Паднябеснай праз "Акно ў Кітай" - рубрыка з такой назвай з'явіцца на інтэрнэт-старонцы найбліжэйшым часам. Аналагічнае віртуальнае акно створаць і ў Кітаі.

Хэ Пін, галоўны рэдактар агенцтва Сіньхуа (Кітай): "Беларусь і Кітай - часткі новага "Шаўковага шляху". Нашы краіны адзіныя ў сваіх імкненнях, і кітайскі народ хоча больш ведаць пра Беларусь. І, вядома ж, жамчужына "Шаўковага пояса" - праект індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Ён асаблівы. За гэтай вялікай будоўляй у Кітаі сочаць вельмі пільна. А вось і пацвярджэнне. Гэтую газету я прывёз з Кітая, а гэта артыкул, прысвечаны менавіта новым дасягненням "Вялікага каменя".

Дзмітрый Жук, кіраўнік выдавецкага дома "Беларусь сёння": "Мы толькі ў пачатку шляху. Пакуль гэта два праекты і абмен інфармацыяй. Акрамя таго, гэта падтрымка журналістаў, якія прыбываюць адно да аднаго ў госці".

Кітайскае агенцтва Сіньхуа - глабальная інфармацыйная сетка, якая ахоплівае ўвесь свет (больш за 180 карэспандэнцкіх пунктаў). Адзін з іх адкрыты і ў нашай краіне.