Беларусь - Санкт-Пецярбург: супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя

28 июня 2022

Афіцыйная дэлегацыя Санкт-Пецярбурга на чале з віцэ-губернатарам  Алегам Эргашавым прыбыла ў Беларусь. Напярэдадні адбылася рабочая сустрэча з міністрам аховы здароўя. У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі ўсіх кірункаў дадзенай галіны Беларусі і Расіі:  лячэбнай, фармацэўтычнай і кантрольнай дзейнасці, навуковай сферы, галоўныя пазаштатныя спецыялісты ў розных кірунках медыцыны. Як падкрэслілі бакі, зараз працягваецца супрацоўніцтва ў рамках медыцынскага і фармацэўтычнага кластараў.

У планах дэлегацыі Санкт-Пецярбурга - наведванне вядучых РНПЦ Беларусі, знаёмства з магчымасцямі беларускай фарміндустрыі, у тым ліку з новымі тэхналогіямі аднаго з прадпрыемстваў - удзельнікаў холдынгу "Белфармпром" РУП "Белмедпрэпараты", а таксама наведванне знакавых для кожнага беларуса гістарычных мемарыяльных аб'ектаў, і вядома ж, удзел у рабоце IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.