Беларусь разглядае пытанне бязвізавага ўезду для грамадзян ЕС

13 апреля 2022
Беларусь разглядае пытанне бязвізавага ўезду для грамадзян сумежных краін. Як паведамляюць у Дзяржпагранкамітэце, такая мера зможа дапамагчы ва ўмацаванні добрасуседскіх адносін і развіцці ўязнога турызму.

Таксама ў пагранічным ведамстве адзначаюць: пасля адмены каранавірусных абмежаванняў на беларускай мяжы павялічылася колькасць іншаземцаў з сумежных еўрапейскіх краін.