Развітацца з маэстра Фінбергам людзі прыязджалі дэлегацыямі з іншых гарадоў

13 декабря 2021

Беларусь развіталася з народным артыстам, дырыжорам і мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Міхаілам Фінбергам. Да 75-годдзя маэстра не дажыў  усяго пару месяцаў. З раніцы ў вялікай зале Белдзяржфілармоніі  праходзіла развітанне. Калегі і прыхільнікі выстройваліся ў чаргу, каб  апошні раз падарыць музыканту кветкі, выказаць сваю павагу і падзяку. Сярод першых быў   ускладзены вянок  ад Прэзідэнта. Міністр культуры  зачытаў спачуванні  ад кіраўніка дзяржавы на грамадзянскай паніхідзе. Аддаць даніну памяці маэстру прыйшлі таксама  палітыкі, міністры, дзеячы культуры і мастацтва.

Пакінуў сцэну і сцены філармоніі Міхаіл Фінберг  па традыцыі пад апладысменты.

Пасля  Міхаіла Фінберга  адпелі  ва Усіхсвяцкім храме. Пахавалі на цэнтральнай алеі Усходніх могілак. Каб развітацца з маэстра,  людзі прыязджалі дэлегацыямі з іншых гарадоў,  у тым ліку з яго роднага Мазыра.  Народнага артыста ў апошні шлях праводзілі з усімі ўшанаваннямі ў суправаджэнні роты ганаровай варты.