Беларусь развіталася з легендарным "песняром" Леанідам Барткевічам

15 апреля 2021

Беларусь развіталася з легендарным "песняром" з залатога складу ансамбля, заслужаным артыстам Беларусі Леанідам Барткевічам. Яго не стала 13 красавіка - падвяла старая хвароба, якая дала ўскладненні. Выканаўца хітоў "Александрына", "Беларусь", "Бярозавы сок", "Вераніка" ўсяго месяц не дажыў да 72 гадоў. Сёння з раніцы ў Белдзяржфілармоніі праходзіла грамадзянская паніхіда. Прыхільнікі, калегі, сябры і родныя правялі артыста ў апошні шлях. Развітанне суправаджалася хітамі "Песняроў" на той сцэне, якая і адкрыла беларускі ВІА ўсяму свету. Сёння Леанід Барткевіч пакінуў філармонію не па звычцы праз службовы ўваход, а праз цэнтральны  пад бурныя авацыі.

На паніхіду развітацца з калегам прыйшлі артысты са складаў легендарнага калектыву-брэнда нашай краіны розных гадоў. Яшчэ тыдзень таму Леанід Барткевіч выступаў у санаторыі "Юнацтва". Заслужаны артыст Беларусі пахаваны на Усходніх могілках Мінска.