Беларусь сёння развітваецца з народным артыстам Аляксандрам Ціхановічам. Памінальная літургія ў храме Аляксандра Неўскага пачнецца літаральна праз паўгадзіны. У 11 гадзін у Белдзяржфілармоніі адбудзецца грамадзянская паніхіда. Пахаваны спявак будзе на Маскоўскіх могілках у сталіцы.
Легенда айчыннай эстрады Аляксандр Ціхановіч сышоў з жыцця на 65 годзе ў суботу пасля працяглай хваробы. Нягледзячы на хваробу, артыст не пакідаў сцэну і прадаўжаў запісваць песні. Аляксандр Ціхановіч упісаў незабыўную старонку ў гісторыю айчыннай эстрады, песні ў яго выкананні сталі залатымі шлягерамі. Народны артыст Беларусі выхаваў цэлую плеяду маладых артыстаў.













