Беларусь працягвае расследаванне маштабнай аферы

28 августа 2013

Беларусь працягвае расследаванне маштабнай аферы па перадзеле рынку калійных угнаенняў. Напярэдадні Інтэрпал аб'явіў у вышук топ-менеджараў беларуска-расійскай калійнай кампаніі Пятрова, Саладоўнікава, Яўстратава і Самойлава. Гэта значыць, што названыя асобы павінны быць затрыманыя пад арышт у краінах, якія ўваходзяць у Інтэрпал.


Нагадаем, Генпракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу па развале і разрабаванні актываў сумеснай калійнай кампаніі. Менеджмент беларуска-расійскай калійнай кампаніі абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай, вядзенні шэрай бухгалтэрыі, нявыплаце падаткаў і ўтойванні прыбытку, а таксама выкраданні сакрэтнай камерцыйнай інфармацыі, спробе рэйдарскага сілавога захопу беларускай уласнасці і нанясенні прамой шкоды інтарэсам Расіі і Беларусі. Страты інвестараў, акцыянераў і бюджэтаў Беларусі і Расіі вымяраюцца сотнямі мільёнаў долараў.


У панядзелак у Мінску быў затрыманы і ўзяты пад варту старшыня наглядальнага савета Беларускай калійнай кампаніі, дырэктар Уралкалія Уладзіслаў Баўмгертнер. Эксперты заяўляюць, што вопыт бандыцкіх схем вядзення бізнесу ў Расіі дзейнічае дагэтуль.


На думку міжнародных аналітыкаў, нанесены непапраўны ўрон рэпутацыі не толькі Уралкалія, але і ўсяму расійскаму бізнесу. Варта адзначыць, што ад дзеянняў абвінавачаных пацярпеў і ўвесь сусветны рынак хлоркалію. Акцыі вядучых амерыканскіх, канадскіх і нямецкіх кампаній, роўна як і самога Уралкалія ўпалі на чвэрць. Страты сур'ёзных інвестараў вылічваюцца мільярдамі долараў.