Беларусь працягвае дапамагаць бежанцам з Украіны

11 марта 2022

Беларускі бок гатовы і дапамагае не толькі словам, але справай. Бежанцы з Украіны прыбываюць на тэрыторыю нашай краіны штодня. Іх размяшчаюць у санаторыях або гасцініцах. Толькі за мінулыя суткі мяжу перасёк 101 чалавек, 8 з іх беларусы, 89 - украінцы, і яшчэ чацвёра чалавек - грамадзяне іншых дзяржаў. А ўсяго з 24 лютага прыехалі 619 украінцаў. Пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме. А вось украінскі бок прыпыніў работу сваіх пагранпераходаў на мяжы з нашай краінай.

Гарачая лінія МЗС: +380504062330; +375173794771; +375173792673; +375172792872 

Для бяспечнага выезду з Украіны  і выбару транзітнага маршруту варта звяртацца ў Міністэрства замежных спраў нашай краіны. Тэлефоны гарачай лініі МЗС - +380504062330; +375173794771; +375173792673; +375172792872.