Трэцяга ліпеня краіна адсвяткуе Дзень Незалежнасці і 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Мінску пачынаюцца рэпетыцыі парада. Першы прагон роты ганаровай варты адбыўся ўчора. Праўда, большую частку часу салдаты займаліся нязвыклай для іх справай - наносілі разметку. Бо менавіта ад яе залежыць дакладнасць выканання сінхронных дзеянняў разлікаў.
Таксама рэпетыцыі пройдуць 11, 13, 16, 18, 21 і 23 чэрвеня. З 21:45 да паўночы будзе абмяжоўвацца рух транспарту на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да Пераможцаў. Вадзіцелям і пасажырам грамадскага транспарту варта ўлічваць гэта пры выбары маршруту.