Беларусь працягвае падрыхтоўку да святкавання Дня Незалежнасці

16 июня 2014

Сёння ў Мінску пройдзе чарговая рэпетыцыя ўрачыстага парада. Рух на ўчастку ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў будзе перакрыты з 21:45 да паўночы. Таксама рэпетыцыі адбудуцца 18, 21 і 23 чэрвеня. Аўтамабілістам і пасажырам грамадскага транспарту варта загадзя падумаць пра маршрут у гэтай частцы горада.