Беларусь працягвае падрыхтоўку да гістарычнай падзеі

11 июня 2014

3 ліпеня краіна адсвяткуе Дзень Незалежнасці і 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Мінску пачынаюцца рэпетыцыі парада. Першы прагон роты ганаровай варты прайшоў у панядзелак.
Сёння падчас рэпетыцыі будзе абмежаваны рух у цэнтры. Немагчыма будзе праехаць з 21:45 да паўночы на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Такая ж схема будзе дзейнічаць 13-га, 16-га, 18-га, 21-га і 23-га чэрвеня. Вадзіцелям і пасажырам грамадскага транспарту варта ўлічваць гэта пры выбары маршруту.