Беларусь працягвае актыўна рыхтавацца да Дня Незалежнасці

13 июня 2019

Напярэдадні на тэрыторыі Мінскай ваеннай камендатуры прайшла чарговая рэпетыцыя пешых разлікаў. Сярод іншых вайскоўцаў майстэрства адточвалі  і байцы, якія прадставяць на парадзе войскі Сіл спецыяльных аперацый. Усяго сёлета на ўрачысты марш дэлегавалі 150 дэсантнікаў. Гэта як вопытныя афіцэры, так і салдаты, якія праходзяць тэрміновую службу.

А сёння ўвечар пройдзе трэцяя рэпетыцыя  роты ганаровай варты  ля стэлы "Мінск - горад-герой".

У сувязі з гэтым, ДАІ рэкамендуе вадзіцелям  прадумаць свой маршрут загадзя. Рух усіх відаў транспарту па праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў  будзе абмяжоўвацца на час трэніровак. Рэпетыцыя пройдзе таксама 17 і 20 чэрвеня  з 9 да 11 вечара. Грамадскі транспарт на гэты час пусцяць у абход.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя