Мінск заклікае да пераадолення рознагалоссяў у сферы раззбраення. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі заявіў, выступаючы па відэасувязі на Жэнеўскай канферэнцыі па раззбраенні. Уладзімір Макей адзначыў: любы ўзброены канфлікт вядзе да абнулення сацыяльна-эканамічных дасягненняў і чалавечых каштоўнасцяў, з'яўляецца спрыяльнай глебай для арганізаванай злачыннасці і тэрарызму.
Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі: "Намі высунутыя ініцыятывы аб распрацоўцы шматбаковай палітычнай дэкларацыі аб неразмяшчэнні ракет сярэдняй, меншай далёкасці з мэтай запаўнення прававога вакууму, які ўтварыўся пасля спынення дзеяння Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, а таксама па стварэнні пояса лічбавага добрасуседства з мэтай паніжэння рызык канфрантацыі ў кіберпрасторы".
Уладзімір Макей назваў канферэнцыю па раззбраенні добрай пляцоўкай для дыялогу, але адзначыў, што зараз яна знаходзіцца ў крызісе.













