Беларусь далучыцца да акцыі "Гадзіна Зямлі"

19 марта 2016

Сёння на гадзіну пагаснуць усе знакамітыя будынкі свету. Акцыя "Гадзіна Зямлі" сёлета ахопіць 10 тысяч гарадоў.

Сэнс экалагічнай ініцыятывы ў тым, каб на адну гадзіну адмовіцца ад выкарыстання электрычнасці - з 20:30 да 21:30. Наша краіна далучыцца да "Гадзіны Зямлі" восьмы раз. Дарэчы, згодна папярэднім апытаннем арганізатараў, 9 з 10-ці мінчан плануюць выключыць святло і электрапрыборы ў сваіх кватэрах гэтым вечарам. Акрамя таго, у сталіцы пагасне падсвет будынкаў на асноўных праспектах, у тым ліку і стэлы "Мінск - горад-герой", Акадэміі навук, "Варотаў горада" на Прывакзальнай плошчы, Нацыянальнай бібліятэкі. Рэгіёны не застануцца ўбаку - Гродна, Віцебск, Гомель, Брэст, Баранавічы штогод удзельнічаюць у акцыі. А вось Нясвіжскі і Мірскі замкі сёння на гадзіну пагаснуць упершыню.

Летась за адну "Гадзінк Зямлі" беларусы сэканомілі 100 тысяч кілават энергіі.