Беларусь далучылася да сусветнага марафона "30 дзён на веласіпедзе"

2 апреля 2018

Наша краіна займае другое месца ў колькасці зарэгістраваных удзельнікаў - іх больш за 1000. Прычым гэта пераважна велааматары з Мінска. Першы дзень акцыі яны адзначылі вялікай велавандроўкай па галоўным праспекце сталіцы. Так, на думку арганізатараў, пра веламарафон даведаецца як мага больш людзей.

Найбольш актыўныя ўдзельнікі флешмобу змогуць паўдзельнічаць у конкурсах на лепшае сямейнае фота і выяву велавандроўкі ў спецыяльным мабільным дадатку. Наяўнасць карткі ўдзельніка дае скідку на наведванне спецыяльных велавыстаў.