Беларусь далучылася да гастранамічнага фестывалю французскай кухні

22 марта 2019

"Смак Францыі" ў Мінску. Беларусь  далучылася да гастранамічнага фестывалю французскай кухні, які ўжо пяты раз праходзіць ва ўсім свеце. Усяго 150 краін на пяці кантынентах сёлета падтрымалі гастрамарафон. Французскія стравы гатуюць у больш, чым у трох тысячах рэстаранаў. Сярод іх  17  з Мінска, Гомеля і Гродна. Вячэра, для якой беларускія повары падавалі вытанчаныя стравы па французскіх рэцэптах, прайшоў у адным з рэстаранаў беларускай сталіцы.

Ідэя фестывалю належыць Агюсту Эскаф’е, які ў 1912 годзе задумаў першыя "Эпікурэйскія абеды" - з адным меню, у адзін і той жа дзень у розных гарадах свету і для найбольшага ліку гасцей.